Вольны Корпус Беларускае Самааховы ад пачатку быў у вельмі цяжкім становішчы ў тым што датычыцца ўзбраеньня й абмундзіраваньня.

Па прычыне недаверу й бюракратызму нямецкіх паліцыйных уладаў самаахоўцам не хапала ані абутку, ані адзежы, ані зброі. Нямецкая паліцыя, якая павінна была задаволіць патрэбы Самааховы ў зброі, выдавала зброю вельмі марудна й малымі партыямі.

Беларуская Самапомач, на якую немцы намагаліся ускласьць усе праблемы абмундзіраваньня самаахоўцаў, амаль ня ў чым не магла даць рады - усе значныя прадпрыемствы Беларусі былі цалкам падначаленыя Вермахту, СС, альбо мяйсцовамы апарату нямецкага Міністэрства па чатырохгадоваму пляну (пад кіраўніцтвам Г.Герынга). А кустарныя прадпрыемствы не маглі забясьпечыць усю Самаахову. Таму Самаахова ў кожным павеце узбройвалася ўсім чым можна й апраналася ў любую вопратку.

Большая частка жаўнераў Самааховы на ўвесь час яе йснаваньня засталася ў сваёй цывільнай вопратцы. Загадам Цэнэра аб стварэньнi Самааховы уводзiлася таксама й агульная адзнака для самаахоўцаў - нарукаўная павязка са свастыкай. Частка самаахоўцаў атрымала, магчыма, чорныя мундзіры беларускае Паліцыі Парадку.

Каравульнае памяшканьне Беларускае Самааховы. Здымак узяты з каталёгу Война Германии против Советского Союза.-Берлин,1994.
Адмысловыя мундзіры атрымалі, по некаторых зьвестках, адно афіцэры, якія скончылі курсы перепадрыхтоўкі.

Як сьведчаць партызанскія крыніцы - "Форма адзеньня камсаставу корпусу - белыя пагоны з чырвоным кантам й нямецкія знакі адрозьненья, нашытыя на гімнастерцы". Хутчэй за ўсе гэта былі пагоны германскага ўзору з срэбным полем і чырвонай выпушкай й пятліцы на ўзор СС с чырвоным полем (як на фатаздымку Ф.Кушаля канца 1943 году).

Астатнее ж вырабляла кожная мяйсцовасьць для сваіх самаахоўцаў кустарна.

Вось як піша пра забясьпячэньне Дабрамыскае роты Быценскага батальёну самааховы "Беларуская газэта" ад 7 студзеня 1943 году:

"60.000 рублёў сабралі ўжо селяне воласьці на падтрыманьне сваіх абаронцаў. Апрача таго, вёскі праводзяць дабраахвотныя зборкі прадуктаў для кухні Самааховы.
Пры дапамозе селянства й здабытых ад бандытаў трафеяў, рота самааховы апранулася ў шынелі і боты. Усе ведаюць мундзер дабрамыскіх самаахоўнікаў - шэры шынель з наплечнікамі і белага зімовога кашкеты з чырвонымі кантамі й пагоняю. На рукаве бел-чырвона-белая апаяска.
Для лепшага маскаваньня на ночных лётных патрулёх самаахоўцы атрымалі адмысловыя белыя плашчы."


Узбраеньне звычайна складалася з таго, что жаўнеры атрымлівалі ад нямецкае паліцыі, альбо маглі адшукаць у лясох ці адбіць ад партызанаў. Часам зброя пакупалася ад нямецкіх, італьянскіх жаўнераў, ці, нават, партызанаў.

Гэтак, напрыклад, як сьведчыць Ф.Кушаль, Рудзенскі батальён Менскае акругі ўзброіўся ўвесь дзякуючы таму, што жаўнеры гэтага батальёну купілі у селянаў некалькі баранаў і выменялі іх у немцаў на зброю.

Таму Самаахова ня была узброеная аднастайна, й у рукох беларускіх жаўнераў была савецкая, нямецкая, італьянская зброя - пераважна вінтоўкі, але былі таксама й аўтаматы, кулямёты, нават мінамёты.

На наступны раздзел - "Баявыя дзеяньнi аддзелаў Самааховы".

Адказы на магчымыя пытаньнi / Спасылкi / Гасьцеўня i форум/ Пошта
На першую старонку / Зьмест