Зварот дзеячоў БНС да беларускага насельнiцтва

БЕЛАРУСЫ!

Стагодзьдзямi занявольвалi й эксплёатавалi нас расейцы-маскалi й палякi-ляхi. Стагодзьдзямi нашая прашчуры, як i мы, мусiлi толькi ствараць дабрабыт для маскальскай i польскай шляхты.А тады прыйшлi крывавыя сабакi Масквы, бальшавiкi, якiя ў сваёй хлусьлiвай жыдоўскай прапагандзе, праўда, дакляравалi нам свабоду, але толькi шчэ падлей й агiдней мучылi нас. Рабавалi й прыгняталi.

На месца расейскiх i польскiх абшарнiкаў, якiя прагульвалi плён нашых палёў i нашае працы ў Парыжы, Варшаве й Маскве, зьявiлiся злачынныя жыды, якiя камiсарамi апанавалi нашую зямлю. Нашае жыцьцё было абясцэненае, сталася марнаваньнем бяз усякае радасьцi, бяз усякага поступу й без магчымасьцi стварыць людзкае бытаваньне нам i нашым сем'ям. Нават веру нашых бацькоў у нас адабралi, i нашыя царквы апаганiлi, нашых сьвятароў пазабiвалi, нашыя сьвятынi сплюгавiлi.

I вось прыйшлi немцы Адольфа Гiтлера! Яны сваiм гэраiчным паходам нарэшце прынесьлi нам свабоду, аб якой мы лятуцелi стагодзьдзямi: свабоду ад бальшавiцкага, расейскага й жыдоўскага ярма. Гэтымi месяцамi яны аддалi нам зямлю, якую адказалi нам нашыя бацькi i якая нам належыць. Яны арганiзавалi беларускiя школы, у якiх гучыць нашая мова. Яны дапамагаюць нам узьняць iз руiнаў мiнуўшчыны беларускае нацыянальнае жыцьцё й нашую культуру i адбудаваць iх нанова.

Мужы даверу Беларусi, жанчыны нашага народу працуюць у нашай Самапомачы, каб абудзiць новае жыцьцё ў нашай Бацькаўшчыне. Беларускiя мужы даверу радзяць нямецкаму цывiльнаму кiраўнiцтву пры адбудоўнай рабоце.

Але Масква ня хоча нашае свабоды. Таму Сталiн спрабуе з дапамогаю сваiх камiсараў зноў накiнуць свой стары рэжым тэрору на нашую Бацькаўшчыну. Цяпер гэта значыць, што мы павiнны баранiць зямлю, якую нам далi немцы. Мы хочам спакойна апрацоуваць свае палеткi i спакойна працаваць. Мы хочам спакойна шанаваць нашыя рэлiгiйныя традыцыi.

Але немцы змагаюцца ня толькi за нас, а i за свабоду ўсiх прыгнечаных народаў. I iхныя франты ў гэтай вайне аддалiлiся ўжо далёка ад нашае Бацькаўшчыны, на сусьветныя морi i iншыя часьцiны зямлi. Цяпер мы мусiм паказаць, што мы самi здолеем баранiць заваяваную нам немцамi зямлю, баранiць ад апошнiх спробаў адарваць яе ад нас.

Таму мы заклiкаем усiх беларусаў да стварэньня

"БЕЛАРУСКАЕ САМААХОВЫ"

супраць тых высланых Масквою злачынных бандаў, якiя, праўда, завуць сябе "партызанамi", але толькi рабуюць нас.

Стварэньнем "Беларускае Самааховы" мы стаёмся сябрамi зброi нямецкiх жаўнераў у нашай Бацькаўшчыне. Служба ў Самаахове - гэта пачэсная служба беларускага народу, асаблiва ягонае моладзi.

Рыхтуйцеся зьявiцца да раённых кiраўнiкоў Беларускае Народнае Самапомачы i ўвайсьцi ў "Беларускую Самаахову" - вольны корпус усiх беларускiх змагароў за свабоду.

БЕЛАРУСКАЯ НАРОДНАЯ САМАПОМАЧ.

Др. I. Ермачэнка
Кс. мгр. В. Гадлеўскi
Архiепiскап Фiлафей
Юльян Саковiч
Iнж., др., праф. В. Iваноўскi
Ул. Казлоўскi


/Рас.Дз.Арх.Сац-Палiт.Гiсторыi, ф.625, оп.1, спр. 44, арк. 357./

Адказы на магчымыя пытаньнi / Спасылкi / Гасьцеўня i форум/ Пошта
На першую старонку / Зьмест